06/09/2025
А я на гэтым тыдні атрымала сертыфікат прафесійнай трэнеркі сабак💪🏻
Трэці курс - больш за ўсё пра ўзаемадзеяньне з чалавекам, а не з сабакам. Я вучылася быць эмпатычнай - у дачыненьні да чалавека, не толька да сабакі. Вучылася быць дыпламатычнай, падбіраць словы, дзесьці змаўчаць, а дзесьці наадварот не саромецца даць зваротную сувязь, падтрымліваць чалавека, бо толька так можна дапамагчы сабаке. Тут акрамя тэорыі і практыкі дапамагаў асабісты досьвед: разуменьне, на што я абапіралася ў свае цяжкія часы, да якой інфармацыі я была тады адкрытай, каго гатовая была слухаць і якія словы мне трэба было пачуць тады.
Проста ня верыцца, што такі шлях пройдзены. За гэты год успомніла, як цяжка вучыцца і працаваць на поўную стаўку😅 Лекцыі, вэбінары, дамашкі, падручнікі, курсавая - гэта адно. Але паралельна будуюцца новыя неўронныя сувязі, мяняюцца патэрны паводзінаў, я пачала бачыць сябе і ўсіх навокал з новага ракурсу, шмат крынжавала зь сябе мінулай, калі ўзгадвала усе памылкі. І заўважала шмат магчымасьцяў дапамагаць - сабе, сваім сабакам і першым вучням-кліентам. Заўважала маленькія і вялікія перамогі.
Ці гэта канец маёй адукацыі? О неее😁 Бяру паузу да лета, каб дапісаць канспекты, больш кніжак прачытаць, папрацаваць, падумаць, у якім накірунку далей рухацца, у якія тэмы хачу паглыбляцца. Можа, і чацьвёрты курс, можа, фізія ці мова цела. Пабачым. Шмат чаго наперадзе. У добры шлях 💫